Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Пазакласнае чытанне 2 кл. "ВЯСНА ІДЗЕ - ВЯСНЕ ДАРОГУ"

Дата: 2 апреля 2018 в 00:31, Обновлено 2 апреля 2018 в 23:53
54 407 просмотров

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

  1. Г. Аўласенка. «Аб чым спяваюць птушкі?», «Ганарлівая кветачка».
  2. Я. Бяганская. «Дзе начавалі рукавічкі?».
  3. С. Валодзька. «Пчолы і кветкі».
  4. Н. Галіноўская. «Вясновая бярозка».
  5. Я. Галубовіч. «Вожык і Ручаёк», «Бярозавыя ледзянцы».
  6. А. Дзеружынскі. «Птушыныя напевы».
  7. Янка Журба. «Пчолка».
  8. Р. Ігнаценка. «Птушыныя клопаты», "Вясна ідзе"
  9. А. Кажэра. «Сінютка-анютка».
  10. Клаўдзія Каліна. «Надыход вясны», «Фіялка».
  11. Т. Кляшторная. «Шпак»
  12. У. Мазго. «Сябры вясны».
  13. М. Маляўка. «Каб вясна хутчэй настала».
  14. І. Муравейка. «Няўжо вясна?».
  15. П. Прануза. «Я вясну малюю»
  16. П. Саковіч. «Коцікі».

Бярозавыя ледзянцы
Янка Галубовіч
Сакавік наступіў цёплы, па-сапраўднаму вясенні. Нагрэтае за дзень сонцам празрыстае паветра бадзёрыла пахучым водарам.

Неба было ўжо высокае і чыстае.

Зранку стаяў густы туман, усё было быццам ватай абкладзена. Пахла адсырэлай леташняй травою і лісцямі.

Снег зусім раскіс, ператварыўся ў кашу. 3 кожным днём яго заставалася ўсё менш і менш. На палянках і каля дарог з'явіліся праталіны.

Раніцаю зняў з вочапкі каля печы вядро і за вадою да студні пайшоў. Гляджу, ажно гусь лапу на падворку падціскае, сініцы ў садку пішчаць. «На сцюжу ўсё гэта», — падумалася.

Напрыканцы дня заўважыў, што куры рана на седала пачалі збірацца. «На мароз гэта», — адзначаю сабе.

Прыкметы і сапраўды спраўдзіліся. Вечарам хмары пацяжэлі, ніжэй да зямлі насунуліся. 3 іх густы снег пасыпаўся.

Ноччу памацнеў марозік, здаецца, наскрозь прашываў пранізлівы вецер. Па полі, ажно да самага небасхілу, закрываючы сабою шэрую сумную пустэчу, паўзлі пасмы снегу.

Праз дзень зноў усталявалася надвор'е. Вечарам, калі заходзіла сонца, перастаў шастаць у голым голлі дрэў, прыціх няўмольны халодны вецер. Зноў засвяцілася ўгары бледна-блакітнае з залацінкаю вясенняе неба.

Назаўтра цёплай і незвычайна цудоўнай раніцаю я пацягнуўся з саначкамі ў лес. Як ні кажы, а ў сілу ўбіралася вясна, трэба было прывезці крыху сухіх алешын і залатаць імі дзе-нідзе ў агародзе плот.

Хораша свяціла сонца. Снег, матава-шэры, не сляпіў вочы, свяціўся адзінокімі зорачкамі-крупінкамі. У лагчынах, падобныя на маленькія каламутныя азёрцы, стаялі лужыны вады.

Наблізіўся да ўзлеску. Тут ужо цінькалі сініцы. Бязладна плылі, чапляліся за макаўкі маладзенькіх бярозак клубчастыя, падобныя на кудзелю, пасмы туману.

Спыняюся і дзіўлюся. На адной бярозцы палавіна галінак абгрызена, з іх падаюць долу буйныя, з гарошыну, блакітныя кропелькі соку. Адна, другая, трэцяя...

На другім дрэўцы, у цяньку, на кончыках галінак ледзянцы вісяць. Яны, як і кропелькі, якія на снег капаюць, таксама блакітныя.

Каля бярозак у снезе віднеюцца ласіныя сляды. Значыць, што з галінак сок цячэ і ледзянцы на іх вісяць — лось у гэтым вінаваты. Гэта ён ноччу, каб голад уталіць, каля бярозак таптаўся, у госці да іх прыходзіў.

Даўно вядома, што сакавік вясною дрэвам сок пускае. Сталі сачыцца з пагрызеных галінак кропелькі бярозавіка, а ноччу, калі злёгку марозік прыціснуў, зацвярдзелі кропелькі, у ледзянцы ператварыліся.

Асцярожна дакранаюся рукою да галінкі і спрабую ледзянец на смак. Ён крыху халаднаваты і салодкі, што цукерка.

Вельмі ўжо захацелася мне пачаставаць бярозавымі ледзянцамі маленькага Міхаську, унука суседкі Просі. Але вось бяда: не данясеш іх у вёску, растануць ледзянцы. Зноў у блакітныя кропелькі бярозавіка абярнуцца.

Авер'ян Дзеружынскі

Веснавая раніца

Ціха абуджаюцца
Росныя палі,
Веснавая раніца
Крочыць па зямлі...
Промнямі агністымі
Саграе зямлю,
Зерні залацістыя
Кідае ў раллю.
А як напрацуецца,
На спачын ідзе,
Ніваю красуецца
Цэлы весні дзень.
Читать полностью:  http://soneyka.ru/vershy/vesnavaya-ranitsa

Сінютка-Анютка
Ала Кажэра

Жыла-была дзяўчынка Зося. Яна вельмі любіла чытаць. Кожную літарку параўноўвала з якой-небудзь кветачкай ці раслінкай, малявала іх побач. Так атрымаўся незвычайны букварык у сшытачку.

Сярод усіх кветак Зосі асабліва падабалася кветачка на літару «С». Назвала яе Сінютка-Анютка. На кожным пялёстку Зося намалявала вочкі з вейкамі, часта размаўляла з Сінюткай-Анюткай, распавядала ёй пра свае школьныя справы.

Так прайшоў навучальны год. На канікулы маці адвезла Зосю да бабулі. Букварык свой дзяўчынка ўзяла з сабой.

Раніцай сонейка лагодна зазірнула праз фіранку на акенцы:

— Уставай, госця з горада! Выйдзі ў сад, там ты ўбачыш цуды незвычайныя.

Зося ціхенька выйшла на ганак. У садзе было ціха, нібы ў зачараваным царстве. Кветачкі яшчэ не прачнуліся, і галоўкі іхнія былі нізка схілены.

У цянёчку Зося ўбачыла прыгожую сінюю кветку. Яна была вельмі падобная на яе малюнак у самаробным букварыку.

— Дык гэта ж Сінютка-Анютка! — усклікнула Зося і загаварыла з кветачкай.

— Дзякуй, добрая дзяўчынка! — адказала кветка. — Я вельмі рада, што ты прыехала, а то мне тут сумна адной. Ветрык занёс насенне з лугу. Каля плота пад лопухам я і вырасла. Лопух мне як добры бацька: у спякоту захіляе ад яркіх промняў сонца, а раніцай поіць свежымі расінкамі. Ты прыходзь да мяне, дзяўчынка, кожны дзень. Будзем з табой сябраваць,

I Зося стала штодня наведваць Сінютку-Анютку. Паіла чыстай вадзіцай з калодзежа, ласкава дакраналася да сцяблінкі.

Жнівеньскімі ранкамі ўжо адчуваўся подых восені. Зося занепакоілася: што будзе з яе кветачкай? Як уратаваць сяброўку ад холаду?

I калі маці прыехала за дзяўчынкай, пачала прасіць:

— Мама, давай возьмем да нас Сінютку-Анютку.

— Якую Сінютку-Анютку? — здзівілася маці.

— Маю кветачку. Яна ў садзе расце каля плота. I Зося павяла маці знаёміць з Сінюткай-Анюткай.

Так кветачка стала жыць у прыгожым вазончыку на акне каля Зосінага ложка. Раніцай дзяўчынка віталася з Сінюткай-Анюткай. Кветка жадала ёй поспехаў у вучобе. Зося пачала вучыцца яшчэ лепей, і, калі чытала ўслых, кветачка на акенцы ўважліва слухала яе.

Сінютка нават дазволіла ўзяць адзін пялёстачак і пакласці замест закладкі ў дзённік. I адбыўся цуд: у дзённіку пачалі з'яўляцца толькі выдатныя адзнакі. Сінютка-Анютка пры гэтым гаварыла Зосі:

— За тваю дабрыню і я аддаю табе сваю. А дабрыня робіць цуды.

Так і жывуць яны, дзяўчынка Зося і кветачка Сінютка-Анютка.

Няўжо вясна?
Іван Муравейка

Вясна, вясна! — крычаць шпакі.

— Дзе? Дзе? — пытаюць ручайкі.

— Бяжым, мо стрэнем ля ракі!..

— Няўжо вясна? Адкуль? Калі? —

Здзівіўся парастак малы,

Не ўседзеў, выскачыў з зямлі.

Каб вясна хутчэй настала
Мікола Маляўка

Ручаёк бяжыць з падворка.

I сягоння не для ўцех

Шуфлік свой узяў Рыгорка.

Сонца дзівіцца здалёк,

А хлапчук працуе дбала —

Носіць снег у ручаёк,

Каб вясна хутчэй настала.

Ручаёк смялей пабег.

Сонца побач, на пагорку,

Плавіць, плавіць, плавіць снег,

Памагаючы Рыгорку.

Рыгop Ігнaцeнкa - Вяcнa iдзe Кнoпкa oтпpaвить нa пeчaть Уздoўж cцeжкi, штo вядзe ў шкoлy, дзiвocнымi фiгypaмi ўзвышaюццa выcoкiя гypбы cнeгy. У бeлыx фyтpax бязлaднa тoўпяццa кycты кyчapaвaгa aлeшнiкy. Нiбы нa cвятa, y лёгкae aдзeннe пpыбpaлicя cтpoйныя бяpoзкi, мaлaдыя paбiнкi, кapжaкaвaтыя дyбкi. А выcoкiя пaнypыя eлкi aпpaнyлicя ў цёплыя xaлaты, ды тaк i cтaяць caбe, бaвячы чac. Ад дpэў i кycтoў нa бeлым icкpыcтым cнeзe ляжaць дoўгiя цeнi. Уx як xoлaднa! Бp-p-p... Глядзiш нa ўcё гэтa, i здaeццa, быццaм зiмe яшчэ кaнцa-кpaю нe вiдaць. Алe вocь paптaм y aгapoдчыкy зacпявaлa ciнiцa. Ды тaк звoнкa, зaўзятa! Нiбы cяpэбpaны звaнoчaк зaзвiнeў. Мiжвoлi cпынiшcя i з xвaлявaннeм cлyxaeш гэтyю вяcёлyю жыццяpaдacнyю пeceнькy. А жaўтaгpyдaя cпявaчкa нe зaўвaжae нi гypбaў cнeгy, нi бeлaгa ўбpaння нa дpэвax, нi мoцнaгa мapoзy. Ляцiць i ляцiць вa ўce бaкi зaўзятaя пeceнькa-зaклiк. Нeўзaбaвe яe пaдxoплiвaюць iншыя птyшкi. Пecня шыpыццa, pacцe. Выйшaў з цёплaй xaты нa двop ciвы дзядoк з кieм y pyцэ. Дыxнyў cвeжым мapoзным пaвeтpaм, yвaжлiвa aглeдзeў блaкiтнae нeбa i paптaм зaгaдaў дзeцям: – Анy, xyцeнькa кiдaйцe cвae зiмoвыя зaбaвы ды вяcнy cycтpaкaйцe! – А дзe янa, дзядyля, вяcнa? Дзe?.. – А ciнiцы вocь з вepaб’ямi, xiбa нe чyeцe, як cпявaюць? – Чyeм, – xopaм aдкaзaлi мaлыя. – Гэтa i ёcць вяcнa. – Уpa-a-a!..– зaкpычaлi дзeцi, пaдкiдвaючы выcoкa ўгopy cвae лaпaвyxiя шaпкi-вyшaнкi. – Вяcнa Ідзe! Вяcнa iдзe!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.