Обмен школьниками в СШ №15 на каникулах
видеосюжет телерадиокомпании "Гродно"
У беларускіх вучняў прадаўжаюцца восеньскія канікулы. У адрозненні ад большасці, у гродзенскай сярэдняй школе нумар 15 дні дзяцей, вольных ад заняткаў, праходяць максімальна насычанымі моўнай практыкай. Справа ў тым, што гэта навучальная ўстанова амаль 30 год удзельнічае ў культурна-адукацыйнай праграме па абмену вучнямі. У чарговы прыезд, школьнікаў з нямецкага горада Міндэн чакаў квэст па невядомых старажытных адрасах, заняткі на беларускіх музычных інструментах і вялікая моўная практыка з равеснікамі з Гродна.
<iframe allow="accelerometer; autoplay; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/pwiWYn8J9cM" width="500"></iframe>
Источник информации: телерадиокомпания "Гродно"