Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

21 лютага – Дзень роднай мовы

Дата: 22 февраля 2018 в 22:45
863 просмотра

Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе. Для нас, беларусаў, роднай з’яўляецца - беларуская мова.

Ва ўстанове адукацыі 21 лютага 2018 года прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.

На працягу дня вучні школы мелі магчымасць прадэманстраваць  відэаролікі на тэму “Жывая класіка”. З задачай выразна прачытаць вершы беларускіх класікаў удзельнікі справіліся выдатна. Вучні V-XI класаў дэманстравалі цудоўнае валоданне тэкстамі паэтычных твораў. Натхнёна гучалі  творы М. Багдановіча “Маёвая песня”, Я. Янішчыц “Ты пакліч мяне, пазаві...”, Я. Коласа “На ніцях белай павуціны...” (урывак з паэмы “Навая зямля”), “Ручэй”, Я.Купалы “Курган”, А.Ставера “Жураўлі на Палессе ляцяць” і іншыя.  Арыгінальнасць задумы кожнай работы прываблівала гледачоў, а аўтары відэаролікаў хваляваліся і перажывалі за свае тварэнні. А хвалявацца было за што. Тут жа пасля прагляду работ можна было прагаласаваць за відэаролік, які найбольш спадабаўся. Галасавалі і за сэлфі “Люблю беларускую мову”. Кожны клас дзяліўся сваімі любімымі беларускімі словамі. З гонарам называліся словы: Беларусь, Радзіма, мова, сям’я, сябар, каханне, свята. Прыемным было адчуванне цеплыні і пяшчоты, з якімі вымаўляліся словы на роднай мове. Жывы агеньчык у дзіцячых вачах і шчырая ўсмешка на вуснах былі сапраўдным пацверджаннем задавальнення ад гэтай дзеі.

Таксама прайшоў конкурс малюнкаў “Люблю Беларусь”, у якім прынялі ўдзел вучні V-XI класаў. Каляровая палітра фарбаў расквеціла розныя куткі нашай Беларусі, гледзячы на якія, верыш у сапраўдную любоў да роднага краю. У перапынку паміж конкурсамі былі музычныя паўзы. Вучні выконвалі песні на беларускай мове, гучалі мелодыі беларускіх кампазітараў.

Цудоўным акордам напрыканцы свята стала пазакласнае мерапрыемства па беларускай мове і літаратуры “Клуб вясёлых і знаходлівых” сярод VIII-IX класаў. Гульцы абедзвюх каманд прадэманстравалі веданне беларускіх прыказак і прымавак, фразеалагізмаў. Цікавай была абарона дамашняга задання ад балельшчыкаў: расказвалі пра беларускія святы і абрады. У перапынках паміж заданнямі гучалі песні пад гітару на роднай мове і, безумоўна, з самых першых нот, як толькі загучаў акардэон, была адгадана мелодыя з полькі беларускай.

Задавальненне ад мерапрыемстваў атрымалі не толькі ўдзельнікі конкурсаў, але і гледачы.

Фатаграфіі з мерапрыемстваў дня роднай мовы

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.