21 ЛЮТАГА – МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Абвешчаны ён у лістападзе 1999 года рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
Адзiн дзень — гэта, канешне, нiшто, але ж трэба з нечага пачынаць! Давайце пачнём сёння!
Мерапрыемствы да Міжнароднага дня роднай мовы ў 2021 годзе:
- Акцыя “Гавары са мной па-беларуску” – 310 удзельнікаў
- Кніжныя выставы, прысвечаныя творчасці пісьменнікаў-юбіляраў (І.Шамякін– 100 гадоў, І.Мележ – 100 гадоў, К.Крапіва – 125 гадоў) – 350 вучні
- Гутаркі, прысвечаныя пісьменнікам-юбілярам – 300 удзельнікаў
- Конкурс чытальнікаў твораў на тэму «Зямля бацькоў – жыцця крыніца», прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння І.Шамякіна, І.Мележа, 125-годдзю з дня нараджэння К.Крапівы - 18 вучняў (VII «А» клас)
- Правядзенне Гродзенскага абласнога дыктанта для педагагічных работнікаў, вучняў, бацькоў школы – 14 удзельнікаў
- Гульня-віктарына “Падарожжа па роднай зямлі” - 24 вучні (VIII “А” клас)
- Інтэлектуальны моўны турнір «Сакрэты беларускай мовы»+«Аповесць мінулых гадоў» (Прагляд мультфільмаў пра паходжанне) – 40 вучняў (V «А», «Б» клас)
- Гульня-віктарына «Размаўляем па-беларуску» - 22 вучні (IX «А» клас)
- Турнір для кемлівых «Залацінкі народнай мудрасці» - 28 вучняў (X-XI класы)
- Конкурс малюнкаў «Маё любімае беларускае слова» - 32 вучні (VI класы)