Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Пазакласнае чытанне 2 кл. "КАЗКІ"

Дата: 31 января 2018 в 20:13, Обновлено 20 февраля 2018 в 21:36
5 878 просмотров

Беларускія народныя казкі

Як курачка пеўніка ратавала
Читать полностью: 

Жылі-былі курачка і пеўнік. Курачка яйкі несла, а пеўнік зярняткі здабываў, курачку частаваў. Выграбе з ямкі зярнятка і кліча курачку:
— Ко-ко-ко, Чубатка, знайшоў зярнятка!
Вось аднойчы выграб пеўнік вялікую бобінку. «Ну, — думае, — гагата зярняці курачцы не праглынуць, з'ем хіба сам». Праглынуў — ды і падавіўся.
Паваліўся пеўнік, ногі задраў і не дыхае.
Падбегла да яго курачка:
— Што з табою, Петрусёк? Чаму ты ляжыш і не дыхаеш?
— Ой, — стогне пеўнік, — бобінкай падавіўся...
— Як жа цябе ратаваць, Петрусёк? — пытаецца курачка.
— Трэба, — шэпча пеўнік, — масла дастаць, горла змазаць.
— А дзе яго дастаць?
— У каровы.
Пабегла курачка да каровы:
— Карова, карова, дай масла!
— Нашто табе масла?
— Пеўнік ляжыць і не дыхае: бобінкай падавіўся...
— Добра, — кажа карова, — дам табе масла. Але схадзі спярша да касцоў, папрасі сена.
Прыйшла курачка да касцоў:
— Касцы, касцы, дайце сена!
— Нашто табе сена?
— Сена — карове. Карова дасць масла. Масла — пеўніку, бо пеўнік ляжыць і не дыхае: бобінкай падавіўся.
Касцы кажуць:
— Схадзі да пекара, папрасі пірагоў. Пірагі мы з'ямо, тады і сена накосім.
Прыйшла курачка да пекара:
— Пекар, пекар, дай пірагоў!
— Навошта табе пірагі?
— Пірагі — касцам. Касцы наносяць сена. Сена — карове. Карова дасць масла. Масла — пеўніку, бо пеўнік ляжыць і не дыхае: бобінкай падавіўся.
Пекар кажа:
— Збегай у лес, прынясі дроў, каб было на чым пірагі пячы.
Пабегла курачка ў лес і прынесла дроў. Пекар напёк пірагоў. Занесла
курачка пірагі касцам. Касцы з'елі пірагі і накасілі сена. Прынесла курачка сена карове. Карова з'ела сена і дала масла. Пеўнік змазаў маслам горла і праглынуў бобінку. Праглынуў і зноў весела на ўвесь двор заспяваў:
— Ку-ка-рэ-ку! Чуб-чубатка — малайчына!
Читать полностью:  http://www.vyaselka.ru/yak-kurachka-peunika-ratav

Несцярка

Жыў сабе Несцярка, было ў яго дзетак шэсцерка: рабіць ляніцца, а красці баіцца.
Вось аднаго разу едзе святы Юрый к Богу на савет. Сустракае яго Несцярка да й пытае:
- Куды ты едзеш, святы Юрый?
– Еду к Богу на савет.
– Пакланіся там аба мне: як мне жыць на свеце? Рабіць лянюся, а красці баюся, дзеці ўміраюць, есці хочуць!
– Ладна, Несцярка, пакланюся!
– Не, святы Юрый, ты забудзеш аба мне!
– Кажу табе, што не забуду!
– Ну дак пакінь мне на залог сваё сядло!.
Пакінуў Юрый сваё сядло Несцярку, а сам паехаў далей без сядла. Прыехаў святы Юрый к Богу і стаў перад ім. Пра ўсё расказаў ён Богу, а пра Несцярку так і забыў.
Бог і кажа яму: “Паязджай, Юрый, загубі страшную змяю!”. Выйшаў Юрый на двор і тутака толькі ўспомніў пра Несцярку, што ў яго дзетак шэсцярка, рабіць ляніцца, а красці баіцца. Вярнуўса ён к Богу і гаворыць: “Пасаветуй, Божа, як жыць Несцярку, дзетак ў яго шэсцерка, рабіць ляніцца, а красці баіцца, дзеці ўміраюць, не еўшы?”
Вось Бог і адказвае: “Скажы, Юрый, Несцярку, што ўсё, што ён у каго возме – то яго”. Прыехаў Юрый к Несцярку:
– Здароў, Несцярка!
– Здароў, святы Юрый!
– Я пакланіўся Богу ад цябе!
– Дзякуй табе за ета, што казаў Бог?
– Ён казаў, што ўсё, што ты ў каго возьмеш, то тваё!
– Ладна, так я і жыцьму па Божжаму савету!
– Ну, а дзе ж, Несцярка, маё сядло?
– Да ў мяне ж, святы Юрый!
– Дак давай мне яго!
– Не, святы Юрый, па Божжаму савету яно ўжо маё!.
Паехаў святы Юрый без сядла, куды яму Бог сказоў. А Несцярка прадаў залатое сядло багатаму чалавеку і атрымаў за яго многа грошай. Несцярка пастроіў сабе добрую хату і стаў жыць заможна.

Два камені

          Ляжаў пры дарозе вялікі камень. Хто ні ідзе, спыніцца каля яго, пасядзіць, адпачне, а то і падсілкуецца на ім трохі.
          Людзі з усяе акругі ведалі той камень і шанавалі яго. Пабудаваў у тых мясцінах адзін чалавек новы млын. Але не было ў яго камянёў для жорнаў. Паехаў ён у горад, купіў там верхні жарнавы камень і вязе яго на валах дахаты. Убачыў жарнавік свайго таварыша пры дарозе і заганарыўся:
          - Вось бачыш, які я пан! Мяне на валах возяць, а ты нікому не патрэбны. Валяешся тут, як ламачына. Прэч з дарогі, бо расцісну, як порхаўку!
          Тут на валоў напалі авадні ды сляпні. Закруцілі валы хвастамі ды як скокнулі ўбок... Зачапіўся воз за камень, што ляжаў пры дарозе, вось зламалася, ганарысты жарнавік паляцеў долу ды так рэзнуўся аб прыдарожны камень, што аж усярэдзіне ў яго нешта трэснула. Ляжыць жарнавік і ледзь са злосці не лопаецца, што давялося апынуцца побач з такім нікчэмным каменем. Тым часам млынар пачаў прыглядацца да прыдарожнага каменя. "Ці не зрабіць мне з яго споднік для млынавых жорнаў?" - думае. Паклікаў ён майстра. Агледзеў майстар камень ды выкаваў з яго споднік для млынавых жорнаў.
          Прывёз млынар абодва камені і зрабіў з іх жорны: камень, што валяўся пры дарозе, палажыў наніз, а куплены - наверх. Меле ніжні камень муку ды толькі радуецца, што цяпер ён яшчэ лепш служыць людзям. А верхні камень аж скрыгоча ад злосці, фанабэрыцца перад таварышам:
          - Куды табе да мяне! Я, калі захачу, дык задушу цябе! Не ты, а я мялю муку!
          Пры гэтым ён так закруціўся, так зашумеў, што аж распаўся на кавалкі. Пабедаваў млынар ды выкінуў тыя кавалкі ў гразь як непатрэбныя. Затым купіў новы жарнавік, доўга малоў ім, але і той зламаўся. А сподні камень трапіўся такі моцны ды ўдалы, што і да гэтага часу меле.

НЕ НАШЛИ СКАЗКУ - ИЩИТЕ ПО ССЫЛКАМ:

1. http://knihi.com/Bielaruskija_narodnyja_kazki/

2. http://dzietki.org/article/index.php?cid=26

3. Белорусские народные сказки

Беларускія народныя казкі

Ад крадзенага не пасыцееш

Аддай мне, што дома не пакінуў

Алёнка

Андрэй за ўсіх мудрэй

Бацькаў дар

Брахун i падбрэхіч

Ганарыстая варона

Два камені

Двое скупых

Добры знаёмы

Дурная пані i «разумны» пан

Жаронцы

З рога ўсяго многа

За каня — брусок

Зайздросны дзядзька

Залатая яблынька

Залаты птах

Замыкай

Кісель

Казка пра быка i яго сяброў

Кулак i парабак

Курачка-рабка

Лісіца-хітрыца

Людзей слухай, а свой розум май

Мужык i жонка

Музыка-чарадзей

Мядзведзь

Надакучлівыя госці

Не кажы «гоп», пакуль не пераскочыш

Не сіла, а смеласць

Недалікатны сын

Ох i залатая табакерка

Пiсар-ашуканец

Піліпка-сынок

Палешукі i палевікі

Пан i казачнік

Панская гаворка

Панская ласка

Пану навука

Пра папа Кірылу i яго парабка Гаўрылу

Прагны багацей

Пшанічны каласок

Пятрушка

Разумная дачка

Разышоўся, як заечае сала

Рыжы i лысы

Сіняя світа налева пашыта

Салдат Іванька

Салдат з таго свету

Самы мудры

Сапраўдны дурань

Сляпы, глухі i бязногі

Стары бацька

Старыя, як малыя

Стралец i рыбак

Страшны залом

Сынок з кулачок

Тром-сын безыменны

Удовiн сын

Упартая жонка

Хітры вол

Хведар Набілкiн i сапраўдныя асілкі

Цудоўная дудка

Цясляр-самахвал

Чаму барсук i лісіца у норах жывуць

Чорт-злодзей

Шаптуха

Як Іван чарцей перахітрыў

Як Васіль змея перамог

Як вядзьмар на зоры глядзеў

Як кот звяроў напалохаў

Як курачка пеўніка ратавала

Як мужык гусей дзяліў

Як мужык царскага генерала правучыў

Як пана віншавалі

Як Сцёпка з панам гаварыў

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.